Як сыйсці з найма і запусціць свой SMM-бізнэс

А таксама ці варта адмаўляць кліентам, як не згубіць крэатыўнасць і колькі трэба рэсурсаў, каб зладзіць сваю SMM-каманду. У новым выпуску dzigital-падкаста гутарым з Іалантай Вашкевіч — стваральніцай ды арт-дырэктаркай SMM-каманды Jam SMM. Лола прайшла шлях ад працы з сацыяльнымі сеткамі ў найме да сваёй справы і падзялілася з намі сваім досведам. 1:20 Чаму менавіта каманда, а не агенцтва 5:06 Або Варгеймінг, або куды вочы глядзяць - як ствараўся Jam SMM 11:01 Чым адрозніваюцца каманды і агенцтвы з хлапцамі-кіраўнікамі і з дзяўчынамі-кіраўніцамі (суб’ектыўнае меркаванне) 15:08 Колькі трэба рэсурсаў, каб сабраць сваю SMM-каманду 17:30 У якіх умовах працуе і не працуе крэатыў 20:00 Ці варта адмаўляць патэнцыйным кліентам? 25:44 Як маленькай камандзе не згубіць крэатыўнасць падчас росту 31:00 Якія навыкі варта пракачаць, калі хочаш адкрыць нешта сваё 37:00 Навошта Лола запускае свой падкаст 41:20 Што пачытаць і за кім сачыць Што ўзгадвалі ў падкасце Jam SMM: https://www.instagram.com/jam.smm_by/ Bang Bang Education https://bangbangeducation.ru/ Падкаст Лолы Куда бежишь: we.fo/1488379618 Самы чытаны блог пра Instagram у Рунэце: https://dnative.ru/ Telegram-канал О, пост: https://t.me/odinpost

Om Podcasten

Падкаст пра сацыяльныя сеткі, камунікацыю, digital-інструмэнты і тэхналёгіі